У Беларусі зменіцца праграма падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў

//У Беларусі зменіцца праграма падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў

У Беларусі зменіцца праграма падрыхтоўкі вадзіцеляў-міжнароднікаў

2018-07-20T12:00:25+00:00 Июль 20, 2018|Новости|

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2018 года №512, у Беларусі зменіцца праграма падрыхтоўкі кіроўцаў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў.

“Кожныя пяць гадоў вадзіцелі-міжнароднікі праходзяць дадатковае навучанне ва ўстановах адукацыі і пацвярджаюць сваю прафесійную кампетэнтнасць. Прадугледжаны змены ў вучэбнай праграме, якая будзе адпавядаць Хартыі якасці міжнародных грузавых аўтамабільных перавозак у рамках шматбаковай квоты Еўрапейскай канферэнцыі міністраў транспарту (CEMT). Хартыя якасці ўстанавіла міжнародныя патрабаванні да прафесійнай кваліфікацыі кіроўцаў і кіраўнікоў. Іх выкананне дасць магчымасць захаваць свае пазіцыі на рынку міжнародных транспартных паслуг”

Пасведчання аб прафесійнай кампетэнтнасці вадзіцеляў-міжнароднікаў, выдадзеныя да 1 лістапада 2018 года, сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння, але не пазней за 31 снежня 2019 года.

Гэта звязана з тым, што да 1 студзеня 2020 года ўсе вадзіцелі, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі з выкарыстаннем дазволаў CEMT, павінны будуць мець пасведчанне прафесійнай кампетэнтнасці, адпаведнае ўмовам Хартыі якасці. Гаворка ідзе аб кваліфікацыйнай картцы кіроўцы, якая будзе выдавацца тэрмінам на пяць гадоў і прызнавацца на тэрыторыі ўсіх дзяржаў – членаў Міжнароднага транспартнага форуму.

Дакументам унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову ўрада ад 30 чэрвеня 2008 года №971 “Аб устанаўленні патрабаванняў да асоб, адказным за арганізацыю і выкананне аўтамабільных перавозак, і зацвярджэнні Палажэння аб парадку пацвярджэння прафесійнай кампетэнтнасці асоб, адказных за арганізацыю і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак, і выдачы адпаведных пасведчанняў”. Пастанова Саўміна №512 ўступае ў сілу з 1 лістапада 2018

Крыніца: БЕЛТА

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

  Subscribe  
Сообщить о