У 2019 акцызы на паліва прапануюць знізіць на 25%

//У 2019 акцызы на паліва прапануюць знізіць на 25%

У 2019 акцызы на паліва прапануюць знізіць на 25%

2018-07-31T12:00:08+00:00 Июль 31, 2018|Новости|

Стаўку акцызу на бензін, які не адпавядае класу 5, прапануецца ўсталяваць у памеры 435,08 рублёў за 1 тону (цяпер 580,11 рублёў), на бензін класа 5 — 252,59 рублёў за 1 тону (336,79 рублёў), на дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, — 187,05 рублёў за 1 тону (249,4 рублёў), на дызпаліва класа 5 — 138,33 рублёў за 1 тону (184,44 рублёў).

Стаўкі акцызаў на біядызель і на звадкаваны вуглевадародны газ прапануецца захаваць на ўзроўні другога паўгоддзя 2018 года.

Раней у Мінфіне не выключалі магчымасці адмовы ад збірання акцызаў на бензін і дызель «для захавання прымальнага для эканомікі і насельніцтва ўзроўню рознічных цэн на паліва». Гэта адна з кампенсацыйных мер па забеспячэнні эфектыўнасці нафтаперапрацоўкі Беларусі ва ўмовах завяршэння Расеяй «падатковага манеўру» ў нафтанцы.

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

  Subscribe  
Сообщить о