Штрафныя балы за парушэнне ПДР

//Штрафныя балы за парушэнне ПДР

Штрафныя балы за парушэнне ПДР

2018-06-04T12:00:06+00:00 Июнь 4, 2018|Новости|

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» быў вынесены на грамадскае абмеркаванне з 8 па 23 мая на прававым форуме Беларусі. Пасля заканчэння абмеркавання МУС падвяло вынікі.

Праект прадугледжвае, што кіроўцам, якія парушаюць ПДР, будуць налічвацца штрафныя балы. Набраўшы за год пэўную колькасць балаў, нават за “лёгкія” правапарушэння, кіроўца будзе пазбаўлены правоў паўгода.

У МУС паведамілі, што большасць рэспандэнтаў падтрымалі прапанаваную ініцыятыву і лічаць, што гэта добры метад барацьбы з сістэматычнымі парушальнікамі.Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню паменшацца пагрозы бяспекі дарожнага руху.

За што можна атрымаць балы:

  • 1 бал — парушэнне, калі штраф не больш за 3 базавых велічынь: няпройдзены тэхагляд, стаянка ў неналежным месцы. Таксама штраф, высланы па пошце за перавышэнне хуткасці або няправільную паркоўку.

  • 2 балы — парушэнне, калі штраф не больш за 5 базавых велічынь: праезд на чырвонае святло або парушэнне патрабаванняў знакаў і разметкі.

  • 3 балы — парушэнне, калі штраф не больш за 10 базавых велічынь: перавышэнне хуткасці на 30 і больш км/ч і пр;

  • 4 балы — за парушэнне, калі штраф больш за 10 базавых велічынь або жа прадугледжана пазбаўленне правоў: кіраванне ў п’яным выглядзе, выезд на сустрэчную паласу руху, няпропуск хуткай дапамогі і іншыя грубыя парушэнні.

Адказнасць за самі парушэнні не адмяняецца. Даведацца інфармацыю аб налічаных штрафных балаў можна будзе праз мабільнае прыкладанне.

Па выніках абмеркавання канструктыўныя прапановы грамадзян унесены ў законапраект. У прыватнасці, прадугледжана спісанне штрафных балаў, якія паслужылі падставай для спынення права кіравання, а таксама пашыраны пералік правапарушэнняў, за якія балы налічвацца не будуць.

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

  Subscribe  
Сообщить о