Планаванне новых мастоў на беларуска-польскай мяжы ў раёне Брэста

//Планаванне новых мастоў на беларуска-польскай мяжы ў раёне Брэста

Планаванне новых мастоў на беларуска-польскай мяжы ў раёне Брэста

2018-07-05T12:00:06+00:00Июль 5, 2018|Новости|

27 чэрвеня Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак і міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык падпісалі ў Брэсце міжурадавае пагадненне аб утрыманні пагранічных дарожна-маставых аб’ектаў на беларуска-польскай мяжы.
Пасля афіцыйнай цырымоніі падпісання Анатоль Сівак расказаў аб важнасці дакумента:
— Пагадненне дасць магчымасць больш эфектыўна эксплуатаваць, рэканструяваць, развіваць дарожную інфраструктуру. Гэта першае пагадненне з цэлага пакета дакументаў. У нас на падыходзе яшчэ адно пагадненне, якое датычыцца будаўніцтва новых мастоў на мяжы. Нам неабходна развіваць інфраструктуру, якая аб’ектыўна састарэла.

Новы мост будзе пабудаваны ў пункце пропуску «Дамачава-Славатыча». У мінулым годзе стары мост рамантавалі, але ўсё ж вырашылі пабудаваць новае збудаванне. Таксама плануецца пабудаваць аўтамабільны мост у пункце пропуску «Брэст-Цярэспаль».

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

  Subscribe  
Сообщить о