Літва ўпэўненая,што Беларусь не перанакіруе грузавыя патокі праз Латвію

//Літва ўпэўненая,што Беларусь не перанакіруе грузавыя патокі праз Латвію

Літва ўпэўненая,што Беларусь не перанакіруе грузавыя патокі праз Латвію

2018-10-01T12:00:07+00:00 Октябрь 1, 2018|Новости|

Беларусі нявыгадна накіроўваць грузы ў латвійскі порт, Ліепая, а не ў літоўскую Клайпеду, заявіў міністр камунікацый і транспарту Літвы Рокас Масюліс.

«З эканамічнага пункту гледжання беларусам, на маю думку, няма прычын нешта мяняць. Бо мы шмат інвестуем, паляпшаем умовы ў сваім порце. Мы дастаткова добра разумеем, грузавыя патокі якога характару ідуць, і мы стараемся абслугоўваць так, каб у іх не было жадання ісці іншым шляхам. Мы верым, што нашы ўмовы самыя лепшыя і шмат над гэтым працуем», — сказаў міністр.

Па яго словах, праз Літву ў асноўным ідуць беларускія ўгнаенні і нафтапрадукты. «Абодва ланцужкі адпрацаваны. Не першы год. У нас ёсць усе абсталяванне, узгоднены чыгуначныя графікі. Цягнікі ездзяць без прыпынкаў, найлепшым магчымым спосабам, і гэты шлях для беларусаў самы танны», — дадаў Масюліс.

Ён таксама дадаў, што прызнае, што канкурэнцыя паміж Клайпедай і Лиепаей была заўсёды і, асабліва, вырасла, калі скараціліся расійскія грузы.

Нагадаем, 18 верасня, Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Васіля Марковіча амбасадарам у Латвіі, адзначыў вялікі патэнцыял у развіцці супрацоўніцтва Менска з Рыгай.

«Вы разумееце, што выхаду да мора ў нас няма і калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, так трэба рабіць упор на Латвію. Трэба зрабіць так, каб гэтая рэспубліка задавальненне атрымлівала ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы людзі прыстойныя, абавязковыя, яны гэта ведаюць. І калі яны пойдуць нам насустрач па многіх пытаннях, якія мы ім прапануем, яны будуць мець пэўны (і немалы) эфект», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, самае галоўнае — забяспечыць праз Латвію «бесперашкодны нармальны выхад да мора з выгадай для сябе».

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

  Subscribe  
Сообщить о