Грузавік з перабітым ВІН-нумарам затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы

//Грузавік з перабітым ВІН-нумарам затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы

Грузавік з перабітым ВІН-нумарам затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы

2018-08-09T00:02:07+00:00Август 9, 2018|Новости|

Грузавы аўтамабіль з расейскай рэгістрацыяй ішоў праз пункт пропуску “Беняконі”. Пры правядзенні кантролю ў супрацоўнікаў мытні ўзніклі сумненні ў сапраўднасці ідэнтыфікацыйнага нумара аўтамабіля. Volvo быў накіраваны на экспертызу. “Эксперт Лідскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз пацвердзіў, што VIN-нумар сапраўды падвяргаўся змене шляхам выдалення знакаў і паліроўкі паверхні нумарны пляцоўкі, на якую пасля і нанесеная другасная маркіроўка”, – распавялі ў мытні.

Такім чынам, перамяшчаючы адзін грузавік пад выглядам іншага, расейская фірма-перавозчык мела намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у суме каля Br44 тыс. Па факце правапарушэння пачаты адміністрацыйны працэс. Грузавік канфіскаваны да рашэння суда

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

  Subscribe  
Сообщить о