Футбольны турнір Carrier’s Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд

//Футбольны турнір Carrier’s Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд

Футбольны турнір Carrier’s Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд

2018-05-14T12:00:26+00:00Май 14, 2018|Новости|

Футбольны турнір Carrier’s Cup – гэта штогадовы міжнародны чэмпіянат сярод прадстаўнікоў транспартнага бізнесу.

8-9 верасня 2018 года Carrier’s cup зноў збярэ ўдзельнікаў з Беларусі і Еўропы (удзел ужо пацвердзілі каманды з Латвіі, Польшчы, Літвы і Расіі).

Гульні серыі Carrier’s Cup – гэта выдатны спосаб падняць камандны дух калектыву, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы з партнёрамі па бізнесе з іншых краін, падтрымаць спартыўны тонус і ўмацаваць імідж кампаніі. Пераможца па праве будзе названы «лепшай камандай Еўропы».

Вас чакае двухдзённы турнір на адным з лепшых стадыёнаў краіны – стадыёне ФК «МІНСК» (Мінск, вул. Маякоўскага 127/3), з арганізаваным камфортным фансектором. Падчас спаборніцтва будзе арганізавана забаўляльная праграма для заўзятараў, пройдуць выступленні прафесійных груп падтрымкі, будуць працаваць фатографы і видеографы, кафэ, а таксама мноства зон актыўнасці для заўзятараў і ўдзельнікаў.

Таксама для кожнага ўдзельніка таксама прадугледжана харчаванне.

Завершыць спаборніцтва гульня зборнай зорак турніру супраць каманды зорак беларускага тэлебачання і эстрады, ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і святочны гала-канцэрт.

Удзельнікаў чакаюць памятныя кубкі і медалі, трэніроўкі з прафесійным трэнерам на лепшым стадыёне Мінска, трафейны футбольны мятч з аўтографамі ад чэмпіёнаў Беларусі , прызы ў намінацыях “Лепшы абаронца”, “Лепшы брамнік”, “Лепшы нападаючы”.

Галоўны прыз – паездка на пароме ў Швецыю ад StenaLine для каманды-пераможцаў!

Хроніка папярэдніх гульняў

Футбольны турнір Carrier's Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд Футбольны турнір Carrier's Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд

Чакаем вашу каманду на галоўнай спартовай падзеі транспартнай сферы!

Інфалінія: +375 29 1735531

Форма папярэдняй рэгістрацыі (спасылка актыўная)

Рэгістрацыя канчаецца 1 жніўня 2018 года

Футбольны турнір Carrier's Cup 2018! Пачатак рэгістрацыі каманд

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

  Subscribe  
Сообщить о