Абмежаванні па перавозцы небяспечных грузаў у Расіі

//Абмежаванні па перавозцы небяспечных грузаў у Расіі

Абмежаванні па перавозцы небяспечных грузаў у Расіі

2018-05-24T12:00:43+00:00Май 24, 2018|Новости|

У адпаведнасці з указам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі «Аб асаблівасцях прымянення ўзмацнення мер бяспекі ў перыяд правядзення ў Расійскай Федэрацыі чэмпіянату свету па футболе ФІФА 2018» ад 9 траўня 2017 года з 25 траўня ўступае забарона на перавозку небяспечных грузаў і атрутных рэчываў у гарадах, дзе пройдуць матчы чэмпіянату.

«З 25 мая па 25 ліпеня 2018 г. у суб’ектах Расійскай Федэрацыі, на тэрыторыях якіх ўводзяцца ўзмоцненыя меры бяспекі, абарот (за выключэннем захоўвання, канфіскацыі)…. атрутных рэчываў, уключаных у спіс атрутных рэчываў для мэтаў артыкула 234 і іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі, зацверджаны пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 29 снежня 2007 г. № 964», – паведамляецца ва Ўказе.

Пад забарону трапіў шырокі спектр прадукцыі. Поўны спіс прыведзены ў пастанове ўрада РФ ад 29 снежня 2007 года. Абмежаванні закрануць, у прыватнасці, перавозкі лакафарбавых матэрыялаў, падушак бяспекі і акумулятараў. Перавозку небяспечных грузаў забароняць па жалезнай дарозе, аўтадарогах і водным транспартам.

Узмоцнены кантроль на працягу двух месяцаў будзе ў наступных гарадах: Екацярынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Самары, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Калінінградзе, Сочы, Саранску, Казані і Валгаградзе.

Источник: www.transportal.by

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

  Subscribe  
Сообщить о